banner1 banner1 banner1

24.01.2008

Канцэрн IKEA вывучае магчымасць працы ў Беларусі

13:21, — Эканоміка

Спецыялісты шведскага канцэрна IKEA праводзяць папярэдні аналіз і вывучаюць патэнцыйную магчымасць працы рознічнай сеткі на рынку Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца службы па сувязях з грамадскасцю прадстаўніцтва " IKEA Расея і СНД" Аксана Белайчук.

Яна адзначыла, што "па выніках гэтага даследавання можна будзе судзіць пра эканамічную мэтазгоднасць праекту і абмяркоўваць яго больш дэталёва".

"З прычыны таго, што бізнэс у Расеі развіваецца даволі паспяхова, IKEA пачынае прыглядацца да суседніх краін: Украіны, Казахстана, Беларусі", – адзначаюць у кампаніі. "IKEA – сур'ёзны і доўгатэрміновы інвестар, таму пры распрацоўцы планаў рэгіянальнай экспансіі першачарговае значэнне для кампаніі маюць эканамічныя фактары", – падкрэсліла А.Белайчук.

Паводле яе інфармацыі, у Беларусі ўжо некалькі гадоў працуе закупная арганізацыя IKEA, якая каардынуе супрацоўніцтва з беларускімі пастаўшчыкамі.

Нагадаем, 12 верасня 2007 года на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Мікалай Юшкевіч паведаміў, што канцэрн IKEA гатовы інвеставаць у Беларусь 25 млн. даляраў. Паводле яго слоў, кампанія звярнулася ў Міністэрства эканомікі праз латвійскую кампанію-партнёра з прапановай стварыць у Гарадзенскай вобласці комплекс па вытворчасці мэблі.

Пытанне аб стварэнні ўласнай вытворчасці IKEA ў Беларусі паднімалася яшчэ ў 2001 годзе. Тады з пяцідзённым візітам тут па запрашэнні Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый знаходзілася група шведскіх бізнэсмэнаў на чале з уладальнікам канцэрна Інгварам Кампрадам. Планавалася, што вытворчасць будзе арганізаванае шляхам стварэння замежнага прадпрыемства "Шведвуд Беларусь" на тэрыторыі Полацкага раёна (Віцебская вобласць). Паведамлялася, што сума інвестыцый складзе 30 млн. даляраў. Прадпрыемства павінна было займацца лесанарыхтоўкамі, распілоўкай лесу і выпускам мэблі. Аднак, яно так і не было створанае.

Даведка БелаПАН

Шведская кампанія IKEA заснаваная ў 1943 годзе. Цяпер працуе ў 44 краінах. Выпускае і рэалізуе праз сетку буйных крам недарагую зборную мэблю і аксесуары для дому. Асартымент налічвае 9500 артыкулаў.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8443)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5722)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5487)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5455)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5234)

1.12, 11:50, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4789)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4776)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4715)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4426)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4218)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: