9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Stopatom.com – падпішыся супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

14

У беларускай антыядзернай кампаніі з'явіўся сайт, на якім прадстаўленыя мэты і задачы кампаніі, а таксама асноўныя аргументы супраць выкарыстанні ядзернай энергіі. Сярод іх – праблема ядзерных адыходаў, пастаянная рызыка аварый на АЭС, небяспека для мясцовага насельніцтва і шкода навакольнаму асяроддзю, сувязь мірнай атамнай энергетыкі з вытворчасцю ядзернай зброі.

На сайце stopatom.com можна даведацца пра апошнія навіны антыядзернай кампаніі, паўдзельнічаць у акцыях, спампаваць кнігу Лепіна і Смаляра "Горкая праўда пра атамную энергетыку" (2005 год), паведаміла каардынатарка рэсурсу актывіст Ірына Агейчык.

Як адзначыла Агейчык, у далейшым на сайце будзе размешчаная петыцыя, пад якой змогуць падпісацца ўсе супернікі будаўніцтва АЭС у Беларусі. Тыя, хто хоча прагаласаваць супраць атамнай энергіі ўжо цяпер, запрашаюцца на сайт www.stopatom.com.

"Інфармацыя, якую атрымоўваюць аб будаўніцтве станцыі грамадзяне з афіцыйных СМІ, аднабокая, наш сайт дазволіць запоўніць інфармацыйны вакуум па гэтым пытанні", – лічыць І.Агейчык.

БелаПАН нагадвае, што 18 снежня на канферэнцыі ў Кіеве была створаная кардынацыйная рада антыядзернай кампаніі Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарам канферэнцыі выступіла беларуская грамадская арганізацыя "Экодом".

Канчатковае палітычнае рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі было прынятае 15 студзеня на пасяджэнні Савета бяспекі на чале з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках