banner1 banner1 banner1

25.01.2008

Віктар Івашкевіч: Сэнс удзелу ў выбарах, калі на іх магчыма перамагчы (відэа) 3

14:41, — Палітыка

«Сэнс удзелу ў любых выбарах існуе толькі тады, калі на іх магчыма перамагчы. А ў беларускіх варунках перамагчы магчыма толькі, калі ўлада выканае 12 умоваў Еўразвязу. Таму кампанія “Еўрапейская Беларусь” – гэта есць падрыхтоўка да выбараў у сэнсе дамагання рэальных ўмоваў свабодных выбараў і вызвалення ўсіх палітвязняў», - заявіў адзін з лідэраў партыі БНФ Віктар Івашкевіч, камэнтуючы адносіны кампаніі “Еўрапейская Беларусь” да ўдзелу ў парламентскіх выбарах.

Па словах палітыка, ідучы на выбары дэмакратычныя сілы павінны прапанаваць выбаршчыкам нейкае пасланне. Як мяркуе Івашкевіч, праграмма далучэння Беларусі да Еўропы, якую прапаноўвае кампанія “Еўрапейская Беларусь” – гэта вельмі выразнае пасланне, ясная пазіцыя ў адрозненні ад пазіцыі ўладаў на самаізаляцыю.

“Калі ўлады не пойдуць на дэмакратызацыю краіны, калі будуць рыхтаваць замест сапраўдных выбараў выбарчы фарс, наш народны рэфэрэндум, які будзе адбывацца ў розных формах: у выглядзе мітынгаў, збору подпісаў, публікацый у прэсе, будзе альтэрнатывай гэтаму выбарчаму фарсу”, - падкрэсліў Віктар Івашкевіч.

24 студзеня ў Менску было абвешчана пра пачатак агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Галоўнай мэтай кампаніі яе ініцыятары лічаць забеспячэнне незалежнасці і паспяховага развіцця краіны, што магчыма толькі шляхам інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8442)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5721)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5485)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5453)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5232)

1.12, 11:50, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4786)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4775)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4714)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4425)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4216)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: