9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачала часткова прапускаць з Беларусі транспарт

1

Польскія мытнікі пачалі часткова прапускаць транспарт з Беларусі на мытных пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы, паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

"Страйкуючыя польскія мытнікі пачалі часткова прапускаць транспарт з Беларусі праз пункты пропуску на працягу ўсёй беларуска-польскай мяжы", – паведаміў А.Цішчанка.

Паводле яго слоў, "на кожным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы стаіць 1 супрацоўнік мытні, які выбаркова прапускае транспарт". "Гэта турыстычныя аўтобусы, транспарт з дыпнумерамі, а таксама транспарт, які ідзе транзітам з прадуктамі, якія хутка псуюцца".

Пры гэтым А.Цішчанка адзначыў, што "гэта не ратуе сітуацыі. І няма падстаў казаць, што становішча на пунктах пропуску нармалізавалася".

"Сітуацыі з чэргамі на беларуска-польскай мяжы з боку Беларусі атрымалася пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што людзей своечасова папярэдзілі і яны адклалі паездкі", – сказаў А.Цішчанка.

Пры гэтым ён паінфармаваў, што "паводле наяўнай у беларускіх памежнікаў інфармацыі чэргі з боку краін Еўразвяза на беларуска-польскай мяжы складаюць да 15 км". "Афіцыйнай інфармацыі ад польскага боку ў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не паступала", – сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках