9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт абвясціў галадоўку ў сувязі з гвалтоўнай адпраўкай у войска

18

25 студзеня гомельскі моладзевы актывіст Зміцер Жалезнічэнка прызваны ў войска. Раніцай ён прыбыў у ваенкамат, дзе яго чакалі супрацоўнікі юрыдычнага аддзела Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны, каб азнаёміць з загадам рэктара аб адлічэнні з ВНУ. Такім чынам, загад уступіў у сілу толькі сёння.

У сувязі з пазапраўным адлічэннем з універсітэта і гвалтоўнай адпраўкай у войска Зміцер Жалезнічэнка абвясціў пра пачатак бестэрміновай галадоўкі. Пра гэта ён падаў адпаведную заяву ў прызыўную камісію і Міністэрства абароны.

"Паўторную медыцынскую камісію перад адпраўкай я не праходзіў – гэта відавочнае парушэнне. Сёння я сябе дрэнна адчуваю, мабыць, захварэў. У мяне высокі ціск. Але на гэта не звяртаюць увагі", – адзначыў актывіст.

Напярэдадні ўвечары малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцэйскага спецназу. Яму паведамілі, што ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства – завалоданне ашуканскім чынам 100 далярамі ЗША.

"Гэта была відавочная правакацыя, толькі незразумела на што накіраваная, – лічыць актывіст. – Ці тое мяне хацелі запалохаць перад адпраўкай у войска, ці тое маюць намер пасадзіць, каб я ўжо не змог аднавіцца ва ўніверсітэце".

З.Жалезнічэнка адправілі на службу ў транспартныя (раней – чыгуначныя) войскі ў Жлобін. Юнаку нават не далі магчымасці абскардзіць сваё другое адлічэнне.

Як раней паведамляў БелаПАН, 7 верасня сябар Партыі БНФ і намеснік старшыні грамадскай арганізацыі "Талака" З.Жалезнічэнка быў адлічаны з універсітэта "за сістэматычнае парушэнне правіл унутранага распарадку". Студэнт меў сярэдні бал паспяховасці 9,3, атрымліваў падвышаную стыпендыю і не прапускаў заняткаў.

Цягам чатырох месяцаў З.Жалезнічэнка абскарджваў у судах адлічэнне. 16 студзеня суд Цэнтральнага раёна адмяніў загад рэктара аб адлічэнні, 18 студзеня З.Жалезнічэнка быў адноўлены ў ВНУ. Праз чатыры дні яго ізноў адлічылі – "за парушэнне правіл унутранага распарадку, невыкананне загада рэктара і парушэнне пагаднення паміж адміністрацыяй ВНУ і прафсаюзным камітэтам".

23 студзеня ў ваенкамаце яму была ўручаная позва аб адпраўцы ў частку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках