9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьня выпусьцілі на «пэўных» умовах

1

Актывіста руху “Джынс за свабоду” Максіма Вінярскага, арыштаванага 16 студзеня на 10 сутак быццам бы за «дробнае хуліганства» каля Палаца спорту, дзе моладзевыя актывісты зьбіраліся правесьці акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі, вызвалілі так бы мовіць датэрмінова, але на “пэўных” умовах.

Максіма Вінярскага, паводле судовай пастановы, мусілі адпусьціць а 8-й вечара. Супрацоўнікі спэцпрыёмніка прыйшлі за ім а 10 раніцы. Яны загадалі сабраць рэчы і выйсьці на выхад. У калідоры Максіму патлумачылі, чаму адпускаюць раней – у яго памёр бацька, паведамляе “Радыё Свабода”.

На разьвітаньне супрацоўнікі турмы паведамілі Вінярскаму, што ён павінен прыйсьці і “даседзець” тыя 10 гадзінаў, якія не адбыў да канца тэрміну пакараньня.

Па словах сябра Максіма Паўла Юхневіча, “зь яго ўзялі расьпіску аб тым, што ён прыйдзе потым на Акрэсьціна, каб даседзець, колькі там яму засталося гадзінаў... Восем ці колькі. Яны не ўдакладнілі, у які дзень у колькі гадзінаў ён павінен прыйсьці і дасядзець тэрмін”.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 выказвае шчырыя спачуваньні Максіму Вінярскаму з прычыны сьмерці бацькі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках