9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правасуддзе па-беларуску: выклікаюць у якасці сведкі – судзяць за «дробнае хуліганства»

27 студзеня супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Горадні прынеслі позву галоўнаму рэдактару часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігару Банцару. Журналіста не было ў хаце, таму распісацца за атрыманне дакумента вымушана была маці, якая адчыніла дзверы міліцыянтам.

У позве маёр міліцыі Пётр Ленец прапануе Ігару Банцару з’явіцца 28 студзеня ў Ленінскі РАУС Горадні дзеля тлумачэнняў ў якасці сведкі. Прычым, у позве не гаворыцца, па якой дакладна справе выклікаецца журналіст, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Ігар Банцар лічыць, што позва ў міліцыю – вынік яго актыўнай прафесійнай дзейнасці і не выключае свайго арышту ў бліжэйшыя дні.

- Гэта традыцыйны метад працы супрацоўнікаў праваахоўных органаў Горадні. Спачатку табе прысылаюць позву з’явіцца ў якасці сведкі, а потым прад’яўляюць абвінавачанне ў дробным хуліганстве.

На мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Горадні 21 студзеня, намеснік начальніка Ленінскага РАУС маёр міліцыі Аляксандр Хілько спрабаваў перашкодзіць Ігару Банцару выконваць свае прафесійныя абавязкі, але людзі патрабавалі пакінуць журналіста ў спакоі. На неадэкватныя паводзіны міліцыянта звярнуў увагу нават старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка, які загадаў Аляксандру Хілько супакоіцца і не дыскрэдытаваць праваахоўныя органы перад жыхарамі горада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках