Беларусь – не турма! (фота)
- 28.01.2008, 9:29
“3 гады, выкінутыя з жыцця! За што?” – ўлёткі з такім пытаньнем і інфармацыяй пра самага маладога палітвязьня Беларусі Артура Фінькевіча былі разьлеплены ў электрацягніках, якія накіроўваюцца ў напрамку Магілева.
У Заводзкім раёне Менску, дзе да зьняволеньня жыў Артур Фінькевіч, у нядзелю таксама зьявіліся дзесяткі трафарэтных графіці зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!”.
Нядзельныя акцыі адбыліся ў межах штодзённага маладафронтаўскага марафону “Свабоду Фінькевічу!”, мэтай якога з’яўляецца найхутчэйшае вызваленьне палітвязьня з-за кратаў.
2 гады Артур адбыў на “хіміі” за палітычныя графіці, зараз 22-гадоваму хлопцу пагражае яшчэ паўтары гады калёніі.



