Менскае ДАІ працягвае бестэрміновую аперацыю «Паркоўка»
9:50, — Грамадства
У Менску штодня каля 200 парушальнікаў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці.
Апроч гэтага, прыкладна 40 аўтамашын, прыпаркаваных з парушэннем правіл, эвакуатары ДАІ вязуць на ахоўныя стаянкі. У гэтым выпадку кіроўца аплачвае не толькі штраф за няправільную паркоўку машыны на падарожнай частцы, але і кампенсуе выдаткі за яе буксіроўку і захоўванне, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на інспектара кіравання ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Юрыя Краснова.
Навіны
па тэме




