10 чэрвеня 2026, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленыя школьнікі, якія патрапілі ў заложнікі ў Пакістане

Каля 250 школьнікаў, якія ў панядзелак апынуліся ў заложніках у горадзе Банну на паўночным захадзе Пакістана, вызваленыя. Ніхто не пацярпеў. Людзі, якія захапілі заложнікаў, здаліся.

Раней паведамлялася, што група мяцежнікаў прабралася ў школу і захапіла заложнікаў, ратуючыся ад пераследу паліцыі.

Паводле дадзеных агенцтва Франс Прэс, раней пакістанскія ўлады пагадзіліся зняць аблогу школы, каб даць ісламістам магчымасць бесперашкодна пакінуць будынак.

Баявікі здаліся старэйшынам плямёнаў, якія вялі з імі перамовы, перадае Франс Прэс са спасылкай на міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле дадзеных Рэйтэр, школу захапілі сем баявікоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках