Вечная памяць змагару! (фота)
18:14, — Палітыка
Студэнцкае аб’яднаньне Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту распачынае асьветніцкую кампанію “Вечная памяць змагару”, прысьвечаную 170-годзьдзю нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Па словах маладафронтаўца Кірыла Атаманчыка, кіраўніка студэнцкага аб’яднаньня, кампанія будзе ўключаць у сябе шэраг культурніцкіх адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў. Першая акцыя “Паўстанцкі ланцуг” адбудзецца 29 студзеня - у дзень, калі змагар Кастусь Каліноўскі быў схоплены царскімі жандарамі ў Свяцянскіх мурах, дзе ён хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца. Доўжыцца кампанія “Вечная памяць змагару” будзе да 22 сакавіка, калі Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Кірыл Атаманчык падрыхтаваў адмысловы фотарэпартаж зь Вільні, дзе правёў свае апошнія дні Кастусь Каліноўскі:

Пляц Лукішкі, дзе быў павешаны Кастусь Каліноўскі

Вуліца імя Кастуся Каліноўскага ў Вільні


Мемарыяльная дошка на будынку кляштара Дамініканаў (надпісы выкананы па-беларуску й па-літоўску)

Месца арышту Каліноўскага, 29 студзеня 1864 году. Сьвяцянскія муры.

Замкавая гара. На думку гісторыкаў, менавіта тут быў пахаваны Кастусь Каліноўскі

Мемарыяльны крыж у гонар кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага й Зыгмунда Серакоўскага.





