Швейцарыя далучаецца да Шэнгенскай зоны
8:46, — Еўропа
Еўразвяз даў згоду на далучэнне Швейцарыі да Шэнгенскай бязвізавай зоны. Такое рашэнне прынятае напярэдадні на сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін ЕЗ.
Як паведаміў у гэтым звязку афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі, Швейцарская канфедэрацыя, хутчэй за ўсё, зможа ўступіць у Шэнген ужо з 1 лістапада 2008 года – да гэтай даты завершыцца працэс ратыфікацыі ўсіх неабходных дакументаў. У самыя блізкія месяцы Швейцарыю наведаюць тэхнічныя эксперты Еўракамісіі, якія прадставяць выніковае заключэнне наконт гатоўнасці краіны далучыцца да бязвізавай прасторы.
Далучэнне да Шэнгенскай зоны прадугледжвае скасаванне памежнага кантролю і далучэнне да адзінай паліцэйскай базы дадзеных шэнгенскай прасторы, што палегчыць перамяшчэнне паміж краінамі і падвысіць эфектыўнасць супрацоўніцтва паміж Еўразвязам і Швейцарыяй у барацьбе з злачыннасцю і нелегальнай іміграцыяй.
Жыхары Швейцарыі ўхвалілі далучэнне краіны да шэнгенскага і дублінскага пагаднення на агульнанацыянальным рэферэндуме ў чэрвені 2005 года – за далучэнне да гэтых пагадненняў Еўразвяза прагаласавалі 54,6% швейцарцаў.
Навіны
па тэме




