banner1 banner1 banner1

29.01.2008

Вынікі году ад Мінінфармацыі - 86 папярэджанняў

11:53, — Грамадства

86 пісьмовых папярэджанняў 76 незалежным выданням вынесла за 2007 год Міністэрства інфармацыі. Дзейнасць трох выданняў прыпынялася тэрмінам на 3 месяцы.

Гэтыя лічбы агучыў міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч на калегіі Міністэрства інфармацыі 25 студзеня. Прэс-служба ГА «БАЖ» высветліла, якія выданні і за што былі пакараныя.

Кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканаўства Віктар Гурэцкі паведаміў, што цягам году прыпыняліся тры недзяржаўныя газеты: «Неделя в Молодечно», «Столичные квартиры» і «Fitness and life». Па словах В. Гурэцкага, усе тры не аднойчы папярэджваліся аб парушэнні арт. 11 Закона «Аб друку і іншых» СМІ (змена перыядычнасці выхаду, мовы, адрасу і г.д.), а часопіс «Fitness and life» парушаў таксама арт. 30, змяшчаючы рэкламу ў недазволеных аб’ёмах.

З трох недзяржаўных выданняў толькі «Неделя в Молодечно» надае ўвагу грамадска-палітычнай тэматыцы і яшчэ да прыпынення сутыкалася з перашкодамі ў друку. Як паведаміў заснавальнік і рэдактар выдання Дзмітрый Харытонаў, пасля прыпынення ён аднавіў выпуск газеты і захаваў рэгістрацыю.

З выказванняў Уладзіміра Русакевіча на калегіі Мінінфармацыі вынікае таксама, што на працягу апошнiх трох гадоў яго ведамства вяло штотыднёвы манiторынг FM-эфiру ў краiне «на наяўнасць 70% беларускага прадукту». Па словах У. Русакевіча, «выхаваўчы працэс ужо скончаны» i «замеры можна памяншаць».

Прэс-служба ГА «БАЖ» пацікавілася ў супрацоўнікаў міністэрства, чаму міністр агучыў лічбу «70%» а не «75%», якая фігуравала ў афіцыйных «нарматывах» дагэтуль. Кіраўнік упраўлення электронных СМІ Аляксандр Карачун запэўніў, што гэта проста агаворка.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6036)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5406)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4967)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4384)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3908)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3860)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3672)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3630)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3329)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3267)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: