9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга на польска-беларускай мяжы павялічылася да 60 кіламетраў

Чарга на ўезд у Беларусь на берасцейскім участку беларуска-польскай мяжы за суткі павялічылася на 15 км, у гэты самы час сітуацыя на гарадзенскім участку мяжы паступова паляпшаецца.

Паводле дадзеных Мінтранса, сёння раніцай, чарга на ўезд у Беларусь у пункце пропуску "Казловічы-Кукурыкі" склала 60 км, у чаканні ўезду знаходзяцца 2,5 тыс. аўтамабіляў. У Мінтрансе нагадалі, што па стане на 9.00 28 студзеня чарга складала 45 км, у чаканні ўезду ў краіну знаходзіліся 1,8 тыс. аўтамабіляў. "У панядзелак на гэтым пункце былі аформленыя на ўезд у Беларусь польскім бокам 200 аўтамабіляў, сёння афармленне прайшлі 82 аўтамабілі", – сказалі ў Мінтрансе, паведамляе «Інтэрфакс».

Разам з тым, спецыялісты канстатавалі паступовае паляпшэнне сітуацыі на пунктах пропуску ў Гарадзенскай вобласці. Так, па стане на 9.00 у пункце пропуску "Берастовіца" чарга складала 8 км, у чарзе на ўезд у Беларусь знаходзіліся 350 аўтамабіляў, чарга на выезд складала 400 м.

У пункце пропуску "Брузгі" ў чаканні чаргі на ўезд у Беларусь знаходзілася 150 аўтамабіляў, даўжыня чаргі склала 3 км. У пункце пропуску "Прывалка" чарга на ўезд практычна адсутнічае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках