banner1 banner1 banner1

29.01.2008

Калі сыдзе на пенсію Лідзія Ярмошына? 14

13:40, — Палітыка

Старшыне Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай споўнілася 55 гадоў. Упершыню Ярмошына была прызначаная старшынёй ЦВК указам Лукашэнкі ад 6 снежня 1996 года і пасля двойчы перапрызначалася (у снежні 2001-га і 2006-га гадоў). Пасля выбараў у «палату прадстаўнікоў» 2004 года за грубыя фальсіфікацыі вынікаў выбараў Еўразвяз уключыў Ярмошыну ў спіс неўяздных беларускіх службоўцаў.

Пытанне – ці сыдзе кіраўніца ЦВК на пенсію па ўзросце? – пакуль застаецца адкрытым. Хоць паводле беларускага заканадаўства, грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, не маюць права займаць кіруючыя пасады ў арганізацыях і на прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці. То бок, быць простым сябрам ЦВК Ярмошына можа, а вось – старшынёй…

Праўда, у законе ёсць агаворка, што ў выпадку адсутнасці годнага кандыдата на нейкую пасаду, кіраўнік, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, можа заставацца на гэтай пасадзе яшчэ некаторы (нявызначаны!) час, пакуль неабходны кандыдат не знойдзецца. Знайсці годную замену Лідзіі Ярмошынай цяпер, асабліва напярэдадні парламенцкіх выбараў, мабыць, для Лукашэнкі не ўяўляецца магчымым.

Напярэдадні юбілею Ярмошына сустрэлася з Лукашэнкам і абмеркавала пытанні парламенцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ўвосень, і якія, як адзначаецца ў паведамленні прэзідэнцкай прэс-службы, павінны прайсці «галосна і дэмакратычна». Выбары пройдуць не пазней за 12 кастрычніка.

Цытатнік ад Ярмошынай (ад газеты "Салідарнасць")

«Кожная аўтарытэтная асоба, якая займае яшчэ і прыкметную пасаду у дзяржаве і грамадстве, натуральна, уплывае на палітычныя працэсы, у тым ліку і на выбары».

«На выбарах у партнёрстве назіральнік і выбарчая камісія заўсёды галоўнай будзе выбарчая камісія».

«Перамовы могуць праводзіцца толькі роўнымі бакамі, людзьмі, якія займаюць адзін і той жа ўладны рэйтынг».

«Урад строгі, але справядлівы. Яго не любяць, але паважаюць».

«Беларускія падаткаплацельшчыкі не даюць мне магчымасці так марнатраўна распараджацца іх грашыма».

«Усе гэтыя скаргі – толькі белетрыстыка і юрыдычная каламута».

«Праваахоўныя органы спрацавалі выдатна, а ўдзельнікаў акцыі разагналі прырода, снег, адсутнасць ідэі і моцных лідэраў».

«Нашы санаторыі вельмі савецкія, як піянерлагер».

«Закрыццё доступу ў краіны ЕЗ сведчыць пра тое, што нас баяцца, баяцца пачуць крытыку – бесстароннюю і аб'ектыўную».

«Другім разам еду ў Турэччыну, бо Еўропа для мяне зачыненая, – і гэта мяне дужа злуе, між іншым!»

Напісаць каментар (14)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8437)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5721)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5485)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5453)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5230)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4774)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4765)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4713)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4423)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4216)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: