Лукашэнка і Лаўроў сустрэнуцца сёння ўвечары
7
16:59, — Палітыка
Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, які находзіцца ў Менску з працоўным візітам. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Лаўроў бярэ ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў.
Як адказаў у сувязі з гэтым візітам у інтэрв'ю РІА-Новости афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі М.Л.Камыніна ", "расейска-беларускае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне арыентаванае на вырашэнне агульных стратэгічных задач, абарону і пасоўванне інтарэсаў Расеі і Беларусі, забеспячэнне спрыяльных знешніх умоў для іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця".
"Пэўна вызначаныя прыярытэты сумесных намаганняў у рамках міжнародных арганізацый, канкрэтызуюцца параметры ўзаемадзеяння ў стасунках з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, у тым ліку па процідзеянні спробам знешнепалітычнай ізаляцыі Беларусі", – заявіў службовец.





