banner1 banner1 banner1

29.01.2008

Улады працягваюць вайну з прадпрымальнікамі 6

17:12, — Палітыка

Улады працягваюць вайну з прадпрымальнікамі

Судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў пакараў сення арыштам на 15 сутак актывістаў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Цацуру і Ларысу Насановіч. Упершыню сьведкамі на судзе былі ня толькі міліцыянты, але і супрацоўнікі ўпраўленьня ідэалёгіі гарвыканкаму. За кратамі ўсё яшчэ застаюцца каля 20 вязьняў, затрыманыя за мітынг пратэсту 21 студзеня. Па словах тых, хто выходзіць на волю, палітвязьняў у турме на Акрэсьціна зьбіваюць міліцыянты.

У Салігорскі райсуд падтрымаць прадпрымальнікаў сёньня прыйшлі блізу 50 чалавек, у тым ліку актывісты з Менску, Слуцку і іншых гарадоў Беларусі.

Аляксандра Цацуру і Ларысу Насановіч абвінавацілі ва ўдзеле ў “несанкцыянаваным мітынгу” 28 студзеня. Па інфармацыі “Радыё Свабода”, Цацура і Насовіч зьбіралі подпісы пад зваротам да ўраду з патрабаваньнем адмяніць дыскрымінацыйны ўказ №760, які пазбаўляе іх працы, а іхныя сем’і сродкаў на існаваньне.

Паказальна, што ўпершыню сьведкамі на судзе былі ня толькі тры міліцыянты, але і два супрацоўнікі ўпраўленьня ідэалёгіі гарвыканкаму. Таксама дэманстраваўся відэазапіс сходу прадпрымальнікаў.

Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру міліцыянты затрымалі 28 студзеня на плошчы каля будынку Салігорскага райвыканкаму, дзе сабралася каля ста прадпрымальнікаў, якія пратэставалі супраць ўказу №760. Ноч яны правялі ў пастарунку.

Між тым, па словах тых, хто выходзіць на волю, палітвязьняў у турме на Акрэсьціна зьбіваюць міліцыянты. Сяргей Парсюкевіч, вызвалены наконадні пасьля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, мусіў адразу зьвярнуцца да мэдыкаў.

Паводле Парсюкевіча, яго зьбіў адзін з супрацоўнікаў, які потым абвінаваціў у нападзе самога ж арыштаванага. Актывіст кажа, што яго папярэдзілі наконт магчымай крымінальнай адказнасьці за напад на міліцыянта. У такім выпадку яму можа пагражаць да шасьці гадоў зьняволеньня.

Таксама вядома, што была зьбітая ў часе затрыманьня студэнтка Тацьцяна Цішкевіч, якая 11 студзеня атрымала самы жорсткі прысуд у 20 сутак арышту і выйдзе на свабоду толькі 30 студзеня. Па словах адвакаткі Веры Страмкоўскай, ад холаду ў камеры Тацьцяна захварэла, але перадаць лекі адміністрацыя турмы не дазволіла.

Акром гэтага, у турме на Акрэсьціна, по словах былых вязьняў, умовы ўтрыманьня амаль несумяшчальныя з жыцьцём – у камерах тэмпература паветра не перавышае 12 градусаў, арыштантам на суткі даюць кашу, пару шклянак напою, мала падобнага на гарбату, ды лусту хлеба. Посуд прапаноўваецца брудны, няма аніякай бялізны, на свежае паветра не выпускаюць, хоць гэта дазволена заканадаўствам. Разам з тым адміністрацыя турмы забараняе перадаваць вязьням ежу і спальнікі. Праваабаронцы ўжо назвалі такія ўмовы роўнымі катаваньням.

За кратамі ўсё яшчэ застаюцца каля 20 вязьняў, прэвентыўна затрыманыя да мітынгу пратэсту 21 студзеня альбо падчас акцыі.

Аднак такі перасьлед не палохае прадпрымальнікаў. З 1 лютага мае распачацца агульнанацыянальны страйк, а з наступным пратэстам прадпрымальнікі зьбіраюцца выйсьці 18 лютага, калі да гэтага часу з боку ўладаў ня будзе зроблена ніякіх крокаў у выпраўленьні сітуацыі.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7603)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6404)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6038)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6009)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5707)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5111)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5105)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4748)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4033)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3685)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: