banner1 banner1 banner1

30.01.2008

Ня стала Кастуся Акулы

10:06, — Грамадства

Учора ў Канадзе, на 83-м гаду жыцця адышоў у лепшы свет Кастусь Акула, вядомы дзеяч беларускай эміграцыі, таленавіты празаік, паэт і драматург.

Нарадзіўся ён у 1925 г. у вёсцы Верацеі Вілейскага павета (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). У 1943 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, а ў 1944 -- у афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны (БКА).

Ваяваў у Другім польскім корпусе генерала Андэрса 8-й Брытанскай арміі, якая знаходзілася ў Італіі, удзельнічаў у славутай бітве пры Монтэ-Касіна, быў узнагароджаны медалём "За вайну", "Залатой Зоркай Італіі". Скончыў Брытанскую афіцэрскую школу (1946) і ў чыне капрала зноў вярнуўся ў Італію.

Пасля вайсковай службы прыехаў у Англію, а ў чэрвені 1947 г. іміграваў у Канаду.

Кастусь Акула з'яўляўся адным з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары. Грамадскай працай пачаў займацца яшчэ ў Нямеччыне, працаваў у беларускай газеце "Бацькаўшчына" (Мюнхен). Там жа пачаў пісаць і друкавацца ў розных беларускіх эмігранцкіх выданнях.

У Канадзе шмат часу аддаваў арганізацыі беларускіх суполак, заснаванню царквы ў Таронта, працы ў нядзельных школках, рэдагаванню часопіса "Зважай", супрацоўніцтву з беларусамі ЗША. Кастусь Акула быў адным з арганізатараў Згуртавання беларусаў Канады і яго першым старшынёй. Наладжваў выпуск штомесячнай газеты "Беларускі эмігрант".

У Беларусі і на эміграцыі Кастусь Акула вядомы сваімі празаічнымі творамі -- раманамі "Змагарныя дарогі", “За волю”, трылогіяй "Гараватка".

Дарэчы, Кастусь Акула адзіны з беларускіх пісьменнікаў замежжа, які напісаў раман на англійскай мове "Заўтра – гэта ўчора" ("Tomorrow is yesterday", 1968) пра лёс беларусаў і Беларусі ваеннай і паваеннай пары. Раман зараз рыхтуецца да выдання ў перакладзе на беларускую мову Ірыны Варабей у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчына”.

Усё жыццё Кастуся Акулы было прасякнутае любоўю да Беларусі. Ён марыў бачыць сваю Радзіму вольнай, незалежнай краінай і шмат зрабіў для гэтага.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і паплечнікам Кастуся Акулы,

вядомага дзеяча беларускай эміграцыі, чыё ахвярнае жыццё на карысць Беларусі ёсць узорам для ўсіх нас.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26014)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6039)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5224)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4414)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4028)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3900)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3798)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3687)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3623)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3441)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: