Міністр фінансаў: Беларусі патрэбны расейскі крэдыт
- 30.01.2008, 10:57
Міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут пацвярджае зацікаўленасць Беларусі ў прыцягненні новага расейскага стабілізацыйнага крэдыту.
"У нас ставіцца пытанне аб новым расейскім крэдыце", – заявіў Корбут журналістам у сераду. Ён таксама адзначыў, што Мінфін Беларусі мае намер сёлета правесці размяшчэнне дзяржаўных папер на расейскім рынку, але для гэтага неабходна вырашыць спецыфічныя пытанні падаткаабкладання і, акрамя таго, "сёння расейскія грошы даражэйшыя", цытуе службоўца «Інтэрфакс».