9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ і ЗША ў адносінах Беларусі палохаюць Расею

7

Беларусь сумесна з Расеяй будуць спрабаваць нейтралізаваць санкцыі з боку ЕЗ і ЗША ў дачыненні Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў падчас сустрэчы з сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, які знаходзіцца цяпер у Менску з двухдзённым візітам.

"Беларусь лічыць крытыку ў свой адрас і аднабаковыя меры, якія прымаюцца ў эканамічнай сферы неабгрунтаванымі", – падкрэсліў Мартынаў. Па словах кіраўніка МЗС Беларусі цяпер бакі працуюць над тым, "каб эканамічныя санкцыі не толькі не паглыбляліся, але і былі знятыя".

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў з свайго боку заявіў, што ў Расеі "выклікаюць занепакоенасць любыя заявы дзяржаў, накіраваныя на аказанне ціску на Беларусь". На яго думку, гэты ціск выкліканы жаданнем змянення палітыкі ў Беларусі.

Разам з тым, Лаўроў адзначыў, што ў Расеі не існуе якойсьці боязі, што стасункі Беларусі з Захадам могуць быць палепшаныя за кошт стасункаў з Расеяй.

13 лістапада 2007 года адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Прычынай гэтага амерыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Уведзеныя міністэрствам фінансаў ЗША санкцыі тычацца ўсіх прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі і Кітаі, а таксама амерыканскага даччынага падраздзялення канцэрна Belneftekhim USA.

ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў. «Пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, ЗША будуць прымаць санкцыі», – заявіў тады намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх пытаннях Дэвід Крэмер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках