9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазапраўна адлічаны студэнт спыніў галадоўку пратэсту

4

Пазапраўна выключаны з гомельскага ўніверсітэта Зміцер Жалезнічэнка спыніў галадоўку, абвешчаную 25 студзеня.

Напярэдадні ён быў дастаўлены з шпіталя ў Менску, дзе праходзіў медыцынскае абследаванне, у ваенную частку ў Жлобіне. Пра гэта паведаміла сяброўка прызыўніка Наталля Комлева, якой у вайсковай частцы распавялі, што Зміцер Жалезнічэнка пачаў прымаць ежу.

Па словах Наталлі Комлевай, сустрэцца з Змітром Жалезнічэнкам ёй не дазволілі. Пры гэтым вайскоўцы толькі растлумачылі, што былы студэнт гомельскага ВНУ "прымае ежу і пачуваецца нармальна", паведамляе БелаПАН.

Між іншым, кіраўніцтва Партыі БНФ лічыць пазапраўным прызыў Жалезнічэнкі ў войска. Раней першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што Змітра Жалезнічэнку пазапраўна выключылі з універсітэта і адправілі ў войска.

"Жалезнічэнка – выдатнік вучобы, меў сярэдні бал паспяховасці 9,3 – адзін з вышэйшых не толькі на курсе і факультэце, але і ва ўсім універсітэце. Сёмага верасня 2007 года Зміцер Жалезнічэнка загадам рэктара быў адлічаны з ВНУ нібыта за “сістэматычнае парушэнне правіл унутранага распарадку ўніверсітэта". Адлічаны ён быў па надуманых прычынах", – лічыць Вінцук Вячорка.

Гомельскі суд у сярэдзіне студзеня аднавіў Змітра Жалезнічэнку ў ВНУ, аднак з гэтым рашэннем не пагадзіўся рэктар і падпісаў новы загад аб адлічэнні Змітра Жалезнічэнкі. Па словах Вінцука Вячоркі, "тое, што рэктар выдаў новы загад ад 22 студзеня 2008 года аб адлічэнні Жалезнічэнкі" сведчыць толькі "пра палітычна матываваны, рэпрэсіўны характары стаўлення да Змітра Жалезнічэнкі".

Раней паведамлялася, што 25 студзеня Змітра Жалезнічэнку прызвалі на тэрміновую воінскую службу. Загад аб адлічэнні з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны, які падпісаў рэктар ВНУ трыма днямі раней, Змітру ўручылі наўпрост на прызыўным пункце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках