Лукашэнка знайшоў працу для былога кіраўніка справамі
4- 31.01.2008, 8:50
Былы кіраўнік справамі Лукашэнкі Аляксандр Кулічкоў прызначаны кіраўніком менскага прадстаўніцтва пастаяннага камітэта так званай «саюзнай» дзяржавы.
Як паведамляе БелаПАН, адпаведны ўказ падпісаны 30 студзеня. Чакаюць, што 1 лютага Павел Барадзін прадставіць Аляксандра Кулічкова ў новай пасадзе.
10 студзеня А.Кулічкоў быў вызвалены ад пасады кіраўніка справамі Лукашэнкі ў сувязі з выхадам у адстаўку.