banner1 banner1 banner1

4.01.2008

Мілінкевіч: «Вольны сьвет будзе перамагаць» 1

9:03, — Палітыка

“Мой прагноз — гэта вольная незалежная Беларусь, і я веру, што гэта хутка наступіць”, -- заявіў лідэр рузу “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

“Радыё Свабода” зьвярнулася да былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі, лідэра руху “За свабоду” Аляксандара Мілінкевіча з пытаньнем: якіх падзеяў у асабістым жыцьці, у Беларусі і ў сьвеце чакае ў 2008 годзе?

“Прагнозы — гэта няўдзячная справа. Трэба шмат працаваць, і тады прагнозы спраўдзяцца. Для сваёй сям’і ў гэтым годзе я зычу, каб было шчасьце, дабрабыт, каб захавалася каханьне. А для краіны — перш за ўсё свабоды. Вельмі веру ў тое, што ідзе абуджэньне Беларусі, што людзі будуць разумнейшыя, больш адказныя, што Беларусь пойдзе эўрапейскім шляхам. Такім чынам, мой прагноз — гэта вольная незалежная Беларусь, і я веру, што гэта хутка наступіць. А ў якім годзе? Цяжка сказаць. Ці ў 2008-м, ці ў 2009-м? Перакананы, што ў недалёкім часе.

Што да падзеяў у сьвеце: сьвет неспакойны, на жаль, нестабільны. Я б хацеў, каб у сьвеце было больш дэмакратыі і свабоды. Менавіта там, дзе яна ёсьць, людзі жывуць добра. І мой прагноз такі, што ўсё ж застанецца барацьба паміж рознымі плынямі будаваньня краінаў. Тэндэнцыя аўтарытарызму ў сьвеце застаецца. Але я мяркую, што вольны, дэмакратычны сьвет як прыклад разьвіцьця ўсё ж такі будзе перамагаць”, -- заявіў палітык.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: