9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З новага года большасць рынкаў зачыненыя

6

Больш як 80% індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) не выйшлі гэтымі днямі на працу. Пра гэта паведаміў 3 студзеня лідэр кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.

Страйк ІП пачаўся 1 студзеня. Акцыя пратэсту накіраваная супраць падпункта 1.1 указу прэзідэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года, згодна з якім з 1 студзеня 2008 года ІП забароненае выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў, за выключэннем блізкіх сваякоў. Страйк праходзіць у форме змушанага адпачынку з няплатай падаткаў. Плануецца, што ён працягнецца да 15 студзеня.

Па словах В.Гарбачова, страйкам ахопленыя ўсе буйныя гарады: у Салігорску і Барысаве не выйшлі на працу блізу 80% ІП, у Магілёве, Рэчыцы і Светлагорску – 90-95%. У Берасце каля 90% ІП падтрымалі агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту.

У той самы час, падкрэсліў В.Гарбачоў, судзіць пра масавасць страйку зарана, бо шмат на якіх рынках і ў гандлёвых цэнтрах абвешчаныя выходныя дні.

У Магілёве 3 студзеня некалькі сотняў ІП сабраліся раніцай на адной з цэнтральных плошчаў. Прадпрымальнікі патрабавалі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых улад для развязання праблем, узніклых у сувязі з забаронай для ІП выкарыстоўваць з 1 студзеня працу наёмных працаўнікоў, за выключэннем блізкіх сваякоў.

Па словах В.Гарбачова, прадпрымальнікі з рэгіёнаў тэлефануюць яму як лідэру прадпрымальніцкага руху і скардзяцца, што "не ведаюць, як ім далей жыць". "Калі ў сталіцы і абласных гарадах можна знайсці працу, то ў рэгіёнах яе няма, асабліва цяжка знайсці працу жанчынам", – адзначыў В.Гарбачоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках