Беларускі рубель падае
9:50, — Эканоміка
У 2007 годзе на беларускім валютным рынку адзначанае некаторае паслабленне нацыянальнай грашовай адзінкі да амерыканскага даляра і больш прыкметнае – да еўра і расейскага рубля.
Паводле падлікаў БелаПАН, на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падаражэў амаль на 0,5%, з 2.140 да 2.150 рублёў (у 2006 годзе – патаннеў на 0,56).
Біржавая каціроўка еўра вырасла на 11,78%, з 2.819 да 3.151 рубля (у 2006 годзе – на 10,46).
Кошт расейскага рубля павысіўся на 7,99%, з 81,13 да 87,61 беларускага рубля (у 2006 годзе – на 8,38).
Дарэчы, афіцыйны курс даляра да расейскага рубля, які ўсталёўваецца Цэнтральным банкам РФ, у 2007 годзе паменшыўся на 6,78% (з 26,3311 да 24,5462 рубля), годам раней – на 8,52%.





