9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія прадпрымальнікі перадалі ўладам патрабаваньні

1

Каля паўтары сотні прадпрымальнікаў прастаялі сёньня на плошчы Леніна ў Магілёве блізу дзьвюх гадзінаў. Яны чакалі заявы рабочай групы прадпрымальнікаў, якая ўчора мелася выпрацаваць патрабаваньні да ўраду Беларусі і Лукашэнкі.

Перад дванаццатай гадзінай прадстаўніца рабочай групы, старшыня адной з гарадзкіх радаў прадпрымальнікаў Ларыса Высоціна паведаміла, што патрабаваньні сфармуляваныя і ўжо дасланыя ў Менск.

Патрабаваньні зводзяцца да двух пунктаў:

1. Абвясьціць мараторый на дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу № 760, пакуль ня будзе прыняты закон “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”.

2. Паскорыць прыняцьце закону “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”. Далучыць да яго напрацоўкі прадстаўнікоў прадпрымальнікаў.

Прадпрымальнікі ўхвалілі гэтыя патрабаваньні і пастанавілі 10 студзеня зноў прыйсьці на плошчу, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках