Хаўер Салана заклікаў грузінскіх палітыкаў да дыялогу
- 8.01.2008, 8:56
Высокі прадстаўнік Еўразвяза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана павіншаваў народ Грузіі з «сапраўды канкурэнтнымі выбарамі» прэзідэнта рэспублікі.
«Я хацеў бы павіншаваць грузінскі народ з мірным правядзеннем сапраўды канкурэнтных прэзідэнцкіх выбараў 5 студзеня», – гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак у Брусэлі заяве Саланы.
Ён заклікаў да скарэйшага завяршэння падліку галасоў і правядзення дбайнага расследавання ўсіх парушэнняў, якія мелі месца падчас выбараў.
Акрамя таго, Салана звярнуў увагу грузінскіх палітыкаў на неабходнасць дыялогу ў інтарэсах Грузіі, паведамляе РІА «Новости».