banner1 banner1 banner1

8.01.2008

Выконваць рэкамендацыі МАП прыйдзецца

9:04, — Палітыка

Асноўныя спрэчкі паміж урадам і незалежнымі прафсаюзамі ў 2008 годзе будуць разгортвацца вакол выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.

«Мы не маем вялікіх ілюзій, што ўрад будзе выконваць рэкамендацыі, каб палепшыць стасункі з Еўразвязам і вярнуць эканамічныя прэферэнцыі, – сказаў А.Ярашук. – Хутчэй за ўсё, тут будзе сцэнар такой, як і ў папярэднія гады: шмат запэўненняў, абяцанняў, спроб маніпуляцый, каб упэўніць МАП і ЕЗ, што рэкамендацыі МАП здзяйсняюцца цалкам паспяхова».

На думку кіраўніка БКДП, у 2008 годзе будуць рабіцца спробы прыняцця новай рэдакцыі закона «Аб прафесійных звязах», і ўсякі раз «з кіўкамі ў бок Міжнароднай арганізацыі працы, што закон цалкам дэмакратычны».

«Мы будзем і далей змагацца за тое, каб усе 12 рэкамендацый МАП былі выкананыя», – падкрэсліў А.Ярашук.

У 2003 годзе Адміністрацыйная рада МАП прыняла рашэнне аб пачатку расследавання ў сувязі з скаргай беларускіх незалежных прафсаюзаў. Спецыяльная камісія аналізавала захаванне беларускім урадам канвенцый МАП «Аб свабодзе аб'яднання і абароне права на арганізацыю ў прафсаюзы» і «Аб праве на арганізацыю ў прафсаюзы і на вядзенне калектыўных перамоваў». Сітуацыя ў Беларусі разглядалася таксама на пасяджэнні Камітэта па нормах і стандартах МАП у рамках 95-ай Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе. У выніку 8 чэрвеня 2007 года Беларусь у пяты раз была занесеная ў спецпараграф дакладу Міжнароднай канферэнцыі працы як краіна, дзе парушаюцца правы прафсаюзаў. На пленарным пасяджэнні Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы 14 лістапада ў Жэневе было прынятае рашэнне вярнуцца да абмеркавання сітуацыі ў Беларусі на вясновай сесіі МАП у сакавіку 2008 года.

У чэрвені 2007 года Беларусь была выключаная з генеральнай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕЗ за сістэматычнае парушэнне правоў прафсаюзаў.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: