9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Філарэт згадаў пра Канстанціна Астрожскага

5

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт у сваім сёлетнім калядным пасланьні згадаў праваслаўнага магната Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Не таго, які атрымаў знакамітую перамогу над маскоўцамі пад Воршай, а ягонага нашчадка, які задушыў казацкае паўстаньне Севярына Налівайкі.

«Прыгадаем словы, якія прагучалі ў 1593 годзе з вуснаў дабравернага князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. «Мы не паветра і не вецер сьцеражом, — зьвяртаўся ён да сваіх адзінаверных суайчыньнікаў, — але ісьцінную веру, трымаючыся яе, захоўваем». Гэты верны сын Праваслаўнай Царквы і сапраўдны герой нашай Бацькаўшчыны ўмеў быць цьвёрдым у сваёй веры, у яе абароне і ўмацаваньні. У надыходзячым годзе нам належыць аддаць князю Канстанціну Астрожскаму даніну вечнай і ўдзячнай памяці, бо ўжо чатыры стагодзьдзі мінула з дня яго спачыну. За гэты час гісторыя нашага народу шмат разоў пацьвярджала ісьціннасьць яго глыбокага перакананьня ў тым, што толькі праваслаўная вера бацькоў можа зьяўляцца асноваю для нашай свабоды ад ілжэвучэньняў, для нашай незалежнасьці ад стыхій сьвету гэтага і для нашага ўмацаваньня ў запаведзях Госпада Іісуса Хрыста», – адзначае Філарэт.

Характэрна, што сёлета калядная трансьляцыя сьвяточнай літургіі са Сьвята-Духавага катэдральнага сабору вялася на беларускай мове. Усе рэпартажы з рэгіёнаў былі таксама па-беларуску, паведамле “Наша Ніва”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках