banner1 banner1 banner1

8.01.2008

З мяжы могуць завярнуць без тлумачэння прычын важная навіна 1

10:01, — Палітыка

Колькасць жадаючых выехаць у Польшчу пасля Новага года значна зменшылася. Калі раней чарга на памежным пераходзе “Варшаўскі мост” складалася са 150-200 машын штодзень, то ўжо у першыя дні 2008 года там стаіць каля 30.

З пачатку новага года тут рэзка скарацілася колькасць машын. Раней іх было каля 150-200. Частка з іх знаходзілася на спецыяльнай пляцоўцы сервіснага абслугоўвання, частка – непасрэдна перад варотамі ў Польшчу. Зараз аўтамабіляў на сервіснай пляцоўцы амаль няма. Перад варотамі – каля 30. І гэта ўсё.

Па сведчанні відавочцаў, людзі ў чарзе абмяркоўваюць кошт візы ў Польшчу, а не магчымасць таго, што іх завернуць дахаты айчынныя памежнікі. Без тлумачэння прычын. Проста таму, што чалавек знаходзіцца ў спісе невыязных.

Аператыўны дзяжурны памежнага пераходу “Брузгі” расказаў Еўрарадыё, што пасажыра, прозвішча якога значыцца ў “чорным спісе”, проста высаджваюць, заварочваюць дахаты і інфармуюць, куды звярнуцца па атрыманне тлумачэнняў.

Як стала вядома Еўрарадыё, спрабаваць высветліць гэтую прычыну ў памежнікаў не мае сэнсу – яны гэтага проста не ведаюць. У прэс-службе Памежнага камітэта расказалі, што яны гэтымі прычынамі не цікавяцца. Зацверджаныя спісы прыходзяць да памежнікаў з Міністэрства ўнутраных спраў. А за што кагосьці зрабілі невыязным, памежнікаў не цікавіць.

Як расказаў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, у “спіс невыязных” аўтаматычна трапляе любы чалавек, супраць якога распачалі крымінальную справу:

“Калі ў адносінах да яго распачатая крымінальная справа, то, як правіла ён будзе трапляць у спіс. У законе дакладна прапісаныя падставы, калі распачынаецца крымінальная справа. Усё. Распачалі справу – трапіў у банк даных, не распачалі – не трапіў. А база абнаўляецца кожны дзень”.

Але як стала вядома Еўрарадыё, не толькі крымінальная справа можа стаць падставай для забароны выезду за мяжу. Дастаткова не паехаць працаваць па размеркаванні і не выплаціць дзяржаве “выдаткаваныя на навучанне грошы”.

Банк даных невыязных быў у памежнікаў і раней. Толькі абнаўляўся ён некалькі разоў на год. І чалавек, які на пачатку года атрымаў штамп аб дазволе на выезд за мяжу, а праз некалькі месяцаў патрапіў пад крымінальны артыкул, меў рэальны шанец з’ехаць за мяжу. Цяпер банк даных мяняецца штодня. І выехаць такім людзям стала немагчыма. Амаль. Як стала вядома Еўрарадыё, па-ранейшаму застаецца адкрытым “расійскі” кірунак. Нягледзячы на тое, што беларускія ўлады абяцалі перакрыць яго, перадаўшы расійскім калегам свой спіс невыязных. Спіс так і не перадалі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў службе памежнага кантролю аэрапорта “Дамадзедава”.

За 3 дні новага года толькі на памежных пераходах “Варшаўскі мост”, “Казловічы” і “Брэст-Цэнтральны” памежнікі не дазволілі выехаць за мяжу 27 грамадзянам Беларусі. Людзі проста не ведалі, што яны знаходзяцца ў спісе невыязных. Каб высветліць гэта, неабходна звярнуцца з запытам у Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі. Адказ дадуць на працягу месяца. Атрымліваецца, што сёння ў Польшчу лепш ехаць праз Расію. Спакайней.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8594)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5995)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5033)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4190)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4156)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3993)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3935)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3901)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3705)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3656)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: