banner1 banner1 banner1

8.01.2008

За сустрэчу з Мілінкевічам палітык павінен заплаціць паўмільёны рублёў 6

13:04, — Палітыка

Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.

Спадар Алесь атрымаў пастанову суддзі Мастоўскага раённага суда Гарадзенскай вобласці А. Г. Боцька пра тое, што ён пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле ч.1 артыкула 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў”.

Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.

Як паведамляе прэс-служба А.Мілінкевіча, суддзя вырашала правесці слуханні па справе Алеся Зарэмбюка ў ягоную адсутнасць. Яна матывавала сваё рашэнне тым, што абвінавачаны ухіляецца ад яўкі і няма ніякай магчымасці ажыццявіць ягоны прымусовы прывод. Заява суддзі здзівіла спадара Алеся.

– Я нікуды не хаваўся і ні ад чаго не ўхіляўся. Павесткі ў суд мне ніхто не прыносіў. Таму такая пазіцыя суддзі мне не зразумелая, – кажа Алесь Зарэмбюк.

Мала таго, што на працэсе не былі прадстаўлены інтарэсы абвінавачанага, у якасці сведак выступалі выключна міліцэйскія работнікі. Гэта капітан міліцыі А. Данільчык, міліцэйскі відэааператар Е. Самошкін і супрацоўнік Мастоўскага РАУС В. Трубянок. З такімі удзельнікамі слуханні прайшлі хутка, гладка і з прадбачным вынікам.

– Я не рабіў прамоваў, не заклікаў людзей на сустрэчу. Не было іншых прыкмет таго, што я з’яўляюся арганізатарам, таму я не згодны з рашэннем суда. У бліжэйшы час я планую падаваць скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі абласны суд, – паведамляе Алесь Зарэмбюк.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11737)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4997)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4865)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4511)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (3986)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3822)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3653)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3624)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3560)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3423)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: