У Беларусь едзе галоўны кітайскі банкір
1
13:07, — Эканоміка
Беларусь 8-9 студзеня 2008 года наведае дэлегацыя Народнага банка Кітая на чале з старшынёй банка доктарам Чжоу Сяочуанем, паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.
Падчас знаходжання кітайскай дэлегацыі запланаваныя сустрэчы з старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятром Пракаповічам, наведванне Цэнтральнага сховішча Нацбанку, а таксама шэрагу славутасцяў. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, "трывалую аснову для ўсебаковага дынамічнага развіцця стасункаў паміж банкаўскімі сістэмамі Беларусі і Кітая стварае пастаяннае паглыбленне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж двума краінамі".
Паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Народным банкам Кітая падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве, мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне падрыхтоўкі і навучання персаналу на 2007 год, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацбанкам Беларусі і Камісіяй па рэгуляванні банкаўскай дзейнасці Кітая.
У мэтах аптымізацыі працэсу разлікаў паміж кітайскімі і беларускімі суб'ектамі гаспадарання кітайскі юань уключаны ў склад міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.
У Кітаі адкрытае прадстаўніцтва ААТ "АСБ Беларусбанк".





