9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя можа ўдзельнічаць толькі ў свабодных выбарах

6

У Гродне прайшла сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёну. Адбылося абмеркаванне стратэгіі ўдзелу ў палітычнай кампаніі 2008 году на Гарадзеншчыне.

Меркаванні наконт фармату удзелу ў выбарчай кампаніі падзяліліся. Частка актыву – пераважна моладзь – выступіла за ўдзел у выбарчай кампаніі. Праца актывістаў Руху ў часе кампаніі павінна быць самай заўважнай , менавіта яны павінны стаць лідэрамі кампаній у сваіх рэгіёнах. На думку моладзі, падобныя палітычныя кампаніі даюць дадатковыя магчымасці камунікацыі з насельніцтвам, палітычная актыўнасць якога падвышаецца. Гэта ў сваю чаргу дазваляе прыцягваць у шэрагі апазіцыі новых людзей.

Са свайго боку, актывісты з вялікім досведам палітычнай барацьбы выказаліся за неўдзел у так званых парламенцкіх выбарах. Іх вынікі будуць сфальшаваныя. Супрацьстаяць фальсіфікацыям няма магчымасці, бо выбарчыя камісіі цалкам фарміруюцца з людзей, якія задавальняюць уладную вертыкаль. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў у склад камісій папросту не дапускаюцца.

На думку Аляксандра Мілінкевіча, удзел у парламенцкіх выбарах можа быць толькі пры пэўных канкрэтных умовах:

– Удзел у выбарчай кампаніі магчымы толькі тады, калі будзе забяспечана прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў ў выбарчых камісіях, а таксама калі будзе гарантаваны роўны доступ усіх кандыдатаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. У адваротным выпадку, не варта выключаць, што адбудзецца масавае зняццё дэмакратычных кандыдатаў з выбараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках