banner1 banner1 banner1

8.01.2008

Не на той адрас 3

14:47, — Палітыка

Сустаршыні Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл атрымалі ад намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч адказ на свой зварот. Апазыцыянэры прапаноўвалі правесьці непасрэдныя перамовы паміж адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі і Палітрадай АДС, каб стварыць умовы для правядзеньня выбараў, легітымнасьць якіх ня будзе аспрэчвацца ні ў самой краіне, ні за яе межамі.

Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька кажа, што ў лісьце яны прапанавалі Адміністрацыі прэзыдэнта абмеркаваць два пытаньні: выбарчае заканадаўства і практыку яго ўжываньня. Яны лічаць, што гэта было б адначасова і вырашэньне пэўных праблемаў, і пачатак дыялёгу ўлады і апазыцыі.

Сутнасьць адказу намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі зьвялася да таго, што адміністрацыя не займаецца арганізацыяй і правядзеньнем выбарчай кампаніі. “Гэта вельмі дзіўна, таму што кіраўнік дзяржавы зьяўляецца адным з суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы. І значная частка, калі не пераважная бальшыня таго, што ўносіцца ў “палату прадстаўнікоў”, сыходзіць ад Лукашэнкі. Але Пяткевіч кажа, што гэта ня іх справа, што яны не займаюцца правядзеньнем выбарчых кампаніяў. Але ж разам з тым яны выступаюць за тое, каб у Беларусі праходзілі вольныя, справядлівыя выбары”, -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6038)

30.09, 16:50, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (6030)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5825)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4781)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4051)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4037)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3814)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3801)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3513)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3333)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: