9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць увесці пажыццёвае пазбаўленне кіроўчых правоў

13

Вярхоўны суд Беларусі разглядае магчымасць пажыццёвага пазбаўлення кіроўчых правоў за паўторнае на працягу году кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, паведаміў журналістам старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала.

"Пленум Вярхоўнага суда сёння разгледзіць магчымасць пажыццёвага пазбаўлення кіроўчых пасведчанняў за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане", распавёў ён.

В.Сукала таксама адзначыў, што Вярхоўны суд будзе патрабаваць ад судоў максімальна ўзмацніць жорсткасць санкцыяў да кіроўцаў, якія кіруюць транспартным сродкам у нецвярозым стане, перадае «Интерфакс».

Паводле яго словаў, "неабходнае ўжыванне максімальнай адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане, якая ўжо маецца ў заканадаўстве".

Акрамя гэтага, паводле словаў В.Сукалы, "будзе разгледжаная магчымасць канфіскацыі і максімальных штрафаў, да 9 тыс. даляраў, за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане на працягу года".

Старшыня адзначыў таксама, што Вярхоўны суд будзе рэкамендаваць узмацніць жорсткасць крымінальнай адказнасці па арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі, павялічыўшы тэрміны, якія прадугледжаныя як адказнасць за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Паводле яго словаў, "у цяперашні час гэты тэрмін складае адзін год". "Магчыма, будзе прынятае рашэнне аб тым, каб яго павялічыць", - працягнуў В.Сукала.

Адзначаючы сур'ёзную сітуацыю з п'янымі кіроўцамі ў рэспубліцы, В.Сукала паведаміў, што "толькі ў першым паўгоддзі бягучага года судамі накладзенае адміністрацыйнае спагнанне амаль на 22 тыс. чалавек, якія кіравалі транспартам у п'яным стане, альбо даверылі руль нецвярозаму кіроўцу". Больш за 1300 кіроўцаў за першыя паўгады 2008 года паўторна садзіліся за руль у п'яным стане і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

В.Сукала паведаміў, што за апошнія пяць гадоў у Беларусі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінула больш за 8,3 тыс. чалавек, траўміравана амаль 40 тыс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках