9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча «ускалыхнуць» адносіны з Сірыяй

5

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці надання новай дынамікі беларуска-сірыйскім адносінам па самых розных накірунках.

"Патрэбны магутны, дадатковы імпульс, каб надаць новую дынаміку беларуска-сірыйскім адносінам", - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з міністрам замежных справаў Сірыі Валідам аль-Муалемам.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сённяшнія адносіны з Сірыяй уяўляюць з сябе "застылую паверхню мора, якую трэба ускалыхнуць". Да гэтага, па словах А.Лукашэнкі, падштурхоўвае шэраг прычынаў, у тым ліку "выклікі міжнароднага характару". "Патрэбны абмен візітамі на самім высокім узроўні", - сказаў А.Лукашэнка, адзначыўшы, што ў Беларусі ў пачатку 2009 года чакаюць з візітам прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Лукашэнка лічыць, што міністрам замежных справаў, амбасадам "трэба прарэвізаваць нашыя дамоўленасці, унесці прэзідэнтам прапановы па пэўных накірунках, па якіх мы можам супрацоўнічаць стратэгічна".

А.Лукашэнка падкрэсліў, што ў адносінах з Сірыяй "зачыненых тэмаў няма". "Мы гатовыя зрабіць усё, што трэба сірыйскаму народу", - адзначыў беларускі прэзідэнт.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Сірыі заявіў, што падчас яго візіту ў Менск былі абмеркаваныя крокі, якія трэба зрабіць для развіцця супрацоўніцтва. "Нягледзячы на пэўны прагрэс у гандлёва-эканамічных адносінах, яны не адпавядаюць таму, якія адносіны склаліся на палітычным узроўні, узроўню адносінаў паміж лідэрамі двух дзяржаваў", - сказаў В. аль- Муалем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках