9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША: «У Беларусі нядосыць свабоды выбару, свабоды самавыяўлення і свабоды слова»

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак, адказваючы на пытанне «Народнай волі» аб далейшых адносінах паміж Беларуссю і ЗША, заявіў, што «функцыянальна ў краіне пакуль мала што змянілася».

«Мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца ў Беларусі, -- сказаў уплывовы амерыканскі чыноўнік. -- І лічым, што пакуль у Беларусі нядосыць свабоды выбару, свабоды самавыяўлення і свабоды слова. Нядаўна беларускія ўлады выпусцілі на волю палітвязняў, але функцыянальна пакуль мала што змянілася. Калі рушаць услед і наступныя крокі насустрач, калі будзе больш выбару, то будзе больш і магчымасцяў для развіцця адносінаў паміж нашымі краінамі. Усё залежыць ад беларускіх уладаў...».

Пры гэтым Шон Маккормак не стаў удакладняць, калі дакладна з беларускіх чыноўнікаў будуць знятыя візавыя санкцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках