300 дзяцей эвакуяваныя з менскай школы з-за распылення газа
2- 13.11.2008, 10:45
Больш за 300 чалавек прыйшлося эвакуяваць выратавальнікам днём 12 лістапада з будынка сярэдняй школы № 70 на вуліцы Каліноўскага ў Менску.
Прычынай паслужыла распыленне невядомым у памяшканні навучальнай установы пярцовага газа з аэразольнага балончыка, перадае БелаПАН.
Праводзілася эвакуацыя 311 вучняў, 23 настаўнікаў і пяці працаўнікоў тэхнічнага персанала. Заняткі ў школе не аднаўляліся, вучэбны дзень перанесены на 15 лістапада. Пацярпелых няма. Праводзіцца праверка.