9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у студэнцкім інтэрнаце ў Менску: шпіталізаваныя людзі

У выніку пажару ў пакоі інтэрнату Менскага дзяржаўнага прафэсыйна-тэхнічнага каледжу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышка былі эвакуіравана каля 30 студэнтаў.

Пажар адбыўся напярэдадні днём на шостым паверсе ў пакоі інтэрнату па вуліцы Сурганава, паведамляе БелТА.

Адбылося ўзгараньне тэлевізара і хатняй маёмасьці ў пакоі.

“Супрацоўнікамі МНС з шостага і сёмага паверхаў было эвакуявана 30 чалавек", - распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

З падазрэньнем на атручваньне ўгарным газам двое студэнтаў першага курсу былі шпіталізаваныя, але пасьля абсьледаваньня адпушчаныя дадому.

Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканьне тэлевізара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках