banner1 banner1 banner1

3.12.2008

Андрэй Санніков: «Еўропа выявіла прынцыповасць, і гэта можна вітаць» важная навіна 8

15:29, — Палітыка

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зрабіў заяву ў сувязі з прэзентацыяй кіраўніцтвам ЕЗ праграмы Усходняга партнёрства.

-- Варта станоўча ацаніць той факт, што Еўразвяз выказаў сваю гатоўнасць звярнуць больш пільную ўвага на рэгіён Усходняй Еўропы, да якога належыць і Беларусь. Кіраўніцтва Еўразвяза ўлічыла рознае стаўленне постсавецкіх дзяржаваў да прынцыпаў, па якіх жыве Аб'яднаная Еўропа. Тое, што Беларусь пакуль цалкам не ўключаная ва Усходняе партнёрства – гэта лагічна і іншага, нягледзячы на ўсе размовы, нельга было чакаць ад ЕЗ. Еўропа выявіла прынцыповасць, і гэта можна вітаць.

Асноўная праблема Беларусі вядомая ўсім. Гэта зусім не эканоміка, а рэпрэсіўная палітычная сістэма, заснаваная на асабістай уладзе Лукашэнкі. Наблізіць Беларусь да Еўропы можа толькі дэмакратызацыя, і менавіта на гэтым павінен быць зроблены акцэнт пры любых практычных кроках па рэалізацыі Усходняга партнёрства. Сёння Лукашэнка і яго прадстаўнікі наўпрост заяўляюць, што Беларусь не ставіць сваёй мэтай інтэграцыю з Еўразвязам. Тым самым яны падкрэсліваюць, што хацелі б захаваць існуючы рэжым, а ад Еўропы атрымаць дапамогу на сваіх умовах. Гэта адзінае, што сёння неабходна рэжыму ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.

Варта нагадаць, што гэта не першая прапанова, адрасаваная Беларусі Еўразвязам. На 12 прапановаў ЕЗ, якія прагучалі два гады таму, беларускія ўлады ніяк не адрэагавалі. Ва ўмовах крызісу яны гатовыя раздаваць абяцанні, але не хочуць іх выконваць.

Сёння Еўропа фактычна паўтарае сваю пазіцыю, якую яна заявіла два гады таму, і толькі рэальныя крокі па вядомых 12 пунктах могуць даць Беларусі шанец зблізіцца з Еўразвязам. Наўрад ці можна чакаць, што без свабодных выбараў у Беларусі можа нешта змяніцца. Актывісты і ўдзельнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», у адрозненне ад беларускіх уладаў, бачаць будучыню Беларусі ў Аб'яднанай Еўропе і лічаць, што толькі пасля свабодных выбараў краіна зможа прыняць паўнавартасны ўдзел у любых еўрапейскіх праграмах і ініцыятывах, -- заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар (8)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  18.03.10  19.03.10
EUR4 079.774 048.87
USD2 960.002 961.00
RUB101.40101.33

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   18.03   19.03 
Брэст Дождь со снегом+6
+2
Туман+11
+5
Віцебск Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
0
Гомель Облачно+1
-2
Снег+4
0
Гродна Дождь со снегом+3
+2
Туман+7
+3
Мінск Туман+2
-1
Небольшой дождь+6
+1
Магілёў Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: