9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Усе, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць замененыя» (Абноўлена)

55

Беларускі кіраўнік абмяркоўваў сітуацыю, якая складваецца ў краіне ў сувязі з фінансавым крызісам.

Усе, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць замененыя, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і старшынём праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам.

«Чыноўнікі сталі нахабнымі да скрайнасці. Усё, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць замененыя. У нас няшмат такіх міністраў, але калі мы бачым, што дзесьці яны не выцягваюць, дзесьці ў іх жадання няма, трэба даць магчымасць працаваць іншым людзям. Я гэта кажу не таму, што надзвычайнае нешта ў краіне. Зараз будзе разумным на ўсялякі выпадак рыхтавацца да горшага сцэнара, як мы заўсёды робім», - сказаў беларускі кіраўнік.

Для выканання пастаўленых задачаў А. Лукашэнка даручыў ураду і Нацыянальнаму банку задзейнічаць любыя рычагі, любых службовых асобаў, любыя структуры для таго, каб прадаць беларускую прадукцыю і не страціць рынкі.

«Самае галоўнае, чаго б гэта ні каштавала, прадпрыемствы трэба захаваць. І ні ў якім разе не дапусціць звальнення людзей у сувязі з гэтым так званым сусветным крызісам. Ні ў якім разе, ні адзін чалавек не павінен быць выкінуты на вуліцу, як гэта адбываецца ўжо ў нашых суседзяў. Мы не можам выкідваць людзей на вуліцу», - заявіў ён.

Лукашэнка таксама сказаў, што ў канцы бягучага і пачатку будучага гадоў ён плануе сканцэнтраваць сваю ўвагу на працы прадпрыемстваў Беларусі, перш за ўсё па збыце прадукцыі. “Я буду глядзець, пачынаючы ад складоў, якая вытворчасць, чым займаецца і галоўнае, як прадае прадукцыю, якую вырабляе. І спасылкі на тое, што сёння цяжка, немагчыма прадаць прадукцыю, не прымаюцца. Урад і ўсе структуры ўлады павінны перайсці на рэжым міністэрства гандлю. Увесь урад павінен стаць, вобразна кажучы, міністэрствам гандлю”, - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках