9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы амбасадар Грузіі ў Беларусі прыступае да працы

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Беларусі Давід Залканіани 1-го лютага 2008 года перадасць копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. Дата ўручэння даверчых грамат Аляксандру Лукашэнку пакуль не вызначаная.

Грузінскі дыпламат Давыд Залканіані быў прызначаны на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі ў верасні 2007 года і прыбыў у Менск 22-га студзеня 2008 года. Ён стаў першым амбасадарам Грузіі ў Беларусі. Справа ў тым, што раней грузінскай дыпламатычнай місіі ў гэтай краіне не існавала.

Да прызначэння на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Грузіі ў Беларусі Давыд Залканіані займаў пасаду дырэктара дэпартамента глабальных стасункаў МЗС Грузіі. Раней жа, да снежня 2006 года ён з'яўляўся надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Грузіі ва Узбекістане і Таджыкістане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках