9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая возьмецца за рэпетытараў

Мікалай Корбут патрабаваў больш актыўна шукаць грошы для бюджэту. Па словах міністра, у 2007 годзе «міма касы» прайшлі каля 40 млн. даляраў, якія не атрымалі праз рэпетытараў-нелегалаў. Успомніў галоўны фінансіст краіны і пра тое, што шмат падаткаў можна сабраць з тых, хто здае кватэры і дамы ў арэнду.

Так што ў тых, хто рыхтуе абітурыентаў да паступлення або атрымлівае грошы за кватэру, якая здаецца, але не паведамляе пра гэта ў падатковую, ёсць падстава для турботы, піша «КП в Беларуси».

Дарэчы, 40 мільёнаў казне маглі б заплаціць і самі рэпетытары, калі б працавалі легальна. Справа ў тым, што адзін рэпетытар, які адкрыў ІП, плаціць адзіны падатак – 45 еўра ў месяц. У год выходзіць 540 еўра. Атрымліваецца, каб сабраць 40 мільёнаў даляраў, якія не дайшлі да бюджэту, трэба зарэгістраваць амаль 110 тысяч іпэшнікаў-рэпетытараў. Гэта кожны другі настаўнік (іх у краіне 240 тысяч).

Што рабіць, калі вы рэпетытар-нелегал?

- адкрыць ІП;

- плаціць адзіны падатак (пакуль 45 еўра ў месяц);

- плаціць унёскі ў Фонд працы і сацабароны, калі больш нідзе не працуеце – каля 60 тысяч рублёў.

Што рабіць, калі вы нелегальна здаеце кватэру?

- пайсці ў ЖЭС з тым, хто будзе здымаць ваша жыллё, і скласці дамову (адзін экземпляр перададуць у падатковую);

- выплачваць фіксаваны падатак штомесяц (за 1-пакаёвую - 35 тысяч плюс каэфіцыент у залежнасці ад раёна горада) або на год наперад.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках