Вынік года: адмоўнае сальда – 4 млрд. 335 млн. даляраў
1
14:07, — Эканоміка
У 2007 годзе ў Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў фактычных цэнах па метадалогіі гандлёвага балансу склала 4 млрд. 335,1 млн. даляраў.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Пры гэтым сальда ў гандлі з суб’ектамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 7 млрд. 776,2 млн. даляраў. Экспарт склаў 11 млрд. 231,3 млн. даляраў, імпарт быў роўны 18 млрд. 997,5 млн.
Знешнегандлёвае абарачэнне з Расеяй склала 26 млрд. 73,3 млн. даляраў. Пры гэтым экспарт быў усяго 8 млрд. 886,6 млн., а імпарт павялічыўся да 17 млрд. 186,7 млн. Такім чынам, сальда склалася адмоўнае ў аб'ёме 8 млрд. 300,1 млн. даляраў.
Знешнегандлёвае абарачэнне з краінамі далёкага замежжа павялічылася да 22 млрд. 784,9 млн. даляраў. Экспарт узрос да 13 млрд. 108 млн., імпарт – да 9 млрд. 676,9 млн. Сальда склалася станоўчае ў памеры 3 млрд. 431,1 млн. даляраў.





