Артура Фінькевіча апраўдаюць?
17:34, — Палітыка
5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга Артура Фінькевіча на прысуд, вынесены яму ў сьнежні.
Суд палічыў моладзевага актывіста вінаватым у быццам бы меўшым месца “парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня” і асудзіў на паўтара года зьняволеньня. Раней самы малады беларускі палітвязень адбываў “хімію” ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, намаляваныя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Да заканчэньня тэрміну яму заставаўся месяц.
Летась у Менску быў створаны камітэт падтрымкі Артура Фінькевіча, у які ўвайшлі вядомыя грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі моладзевых арганізацый і апазыцыйных партый. Камітэт патрабуе тэрміновага вызваленьня палітычнага вязьня Артура Фінькевіча.
Паседжаньне ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца а 10 гадзіне раніцы.




