9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: У зборнай выкладаюся не менш, чым у клубе

Форвард зборнай Беларусі і лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб не згодны з тымі, хто лічыць, што ў зборнай ён гуляе з меншым запалам, чым у клубе.

"Гэтыя гутаркі ідуць ужо не першы год. Хай гавораць. Калі ўсё слухаць, "страха паедзе". Магу толькі сказаць: у зборнай выкладаюся не менш, чым у клубе. Калі не больш... У нацыянальнай камандзе даводзіцца выконваць іншы аб'ём працы, іншыя функцыі", – цытуе футбаліста "Спорт-Экспрэс".

Акрамя таго, Глеб растлумачыў прычыны рознагалосся з Сяргеем Гурэнкам: "Ніякай натугі цяпер няма. Проста аднойчы ў прэсе было апублікаванае зусім не тое, што ён сказаў. Мы з ім своечасова не стэлефанаваліся і ў выніку адзін на аднаго пакрыўдзіліся. Але потым апынулася, што справа выедзенага яйка не вартая. У нас сёння з Сяргеем нармальныя стасункі, пры сустрэчы заўсёды ціснем адзін аднаму руку. Увогуле, зла не трымаем".

Падзяліўся форвард і меркаваннем пра тое, што фаварытамі чэмпіянату Еўропы, які мае адбыцца, лічыць Італію, Нямеччыну і Харватыю: "Ад параз ніхто не застрахаваны. Але ўсё роўна стаўлю на гэтыя тры каманды. Італія вельмі ўпэўнена перамагла партугальцаў. Аўстрыйцы ў Вене "вазілі" немцаў увесь першы тайм, але потым атрымалі тры галы. Такая вось у Нямеччыны каманда. Але, вядома, футбол цяпер непрадказальны. Ва ўсіх ёсць шанцы. У тым ліку і ў зборнай Расеі. Калі яна пакажа такую гульню, як у хатнім матчы з Англіяй, то можа прайсці далёка. Усё залежыць толькі ад хлопцаў, ад настрою. І, зразумела, ад фартуны".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках