Памерла маці Генадзя Карпенкі
10:53, — Грамадства
Сёньня хаваюць маці вядомага беларускага палітыка, віцэ-сьпікера Вярхоўнага савета 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі Веру Розум.
Як паведамляе «Радыё Свабода», яна будзе пахавана побач з сынам і мужам. Вера Міхайлаўна, якой у верасьні было 84 гады, пражыла складанае жыцьцё. Дзяўчынкай яна была партызанскай сувязной. Потым яе вывезьлі ў Нямеччыну.




