banner1 banner1 banner1

11.02.2008

Віктар Скарабагатаў: 25 Сакавіка – гэта сапраўды дзяржаўнае сьвята

17:08, — Палітыка

Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР у гісторыі Беларусі? Кіраўнік “Беларускай капэлы” Віктар Скарабагатаў лічыць, што аб’ектыўна – гэта самая значная падзея ХХ стагодзьдзя для беларускай дзяржавы і беларускага народу.

Чым ёсьць сьвята 25 Сакавіка для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць гэтую дату? Сёньня ў эфіры “Радыё Свабода” з развагамі на гэтую тэму – заслужаны артыст Беларусі, вядомы опэрны сьпявак, кіраўнік “Беларускай капэлы” Віктар Скарабагатаў, якога менавіта за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі затрымлівалі ў 1990-х гадах.

- Гэта дата для беларускага народу абсалютна эксклюзіўная, бо калі б не была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, не было б і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Зразумела, не была б абвешчаная і Рэспубліка Беларусь! Гэта абсалютна фэнамэнальная дата ў гісторыі Беларусі, у гісторыі беларускага народу. І адзначаць яе трэба адпаведным чынам – гэта сьвята дзяржавы, незалежна ад таго, як мы ставімся да гэтай падзеі (камусьці падабаецца, камусьці не падабаецца). Аб’ектыўна – гэта самая значная падзея ХХ стагодзьдзя для беларускай дзяржавы, беларускага народу.

- А вы асабіста будзеце яе сьвяткаваць?

- Я адзначаю кожны год гэта сьвята. Ну, а як сьвяткаваць – тут, канечне ж, хто як разумее: у асяродзьдзі сваіх сяброў ці ва ўласнай кухні. І я адзначу. Але як гэта адбудзецца, цяпер сказаць яшчэ не магу, над гэтым пытаньнем яшчэ ня думаў. Канечне ж, штосьці прыемнае зраблю для сябе, для сваіх сяброў... А тое, што варта адзначаць – канечне ж, варта!

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: