9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес асвоіць Антарктыду

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес анансаваў пачатак экспедыцыі венесуэльскіх вайскоўцаў і навукоўцаў у Антарктыду. Акрамя паездкі, запланаванай на 16 лютага, ён мае намер стварыць на кантыненце пастаянную навуковую базу, паведамляе агенцтва Associated Press.

У рамках экспедыцыі мяркуецца правесці вывучэнне марской фаўны вод Антарктыкі, правесці падводныя тапаграфічныя працы, скласці гідралагічныя карты. Сярод задач, пастаўленых перад навукоўцамі, міністр па справах навукі і тэхналогіі Венесуэлы Эктар Наварра (Hector Navarro) асобна адзначыў вывучэнне праблемы змянення клімату ў Антарктыдзе.

Урад Венесуэлы адпраўляе групу з 15 навукоўцаў і некаторай колькасці вайскоўцаў. Даследнікаў даставяць у Монтавідэа, адкуль яны на уругвайскім караблі Oyarvide адправяцца на антарктычную базу Хенераль Арцігас (General Artigas), якая належыць таксама Уругваю. Усяго за 45 дзён экспедыцыі Чавес заплаціць уругвайцам 558 тысяч даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках