banner1 banner1 banner1

12.02.2008

Расея і Украіна дамовіліся па газе

17:30, — У свеце

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея і Украіна выпрацавалі прынцыпы супрацоўніцтва ў газавай сферы на 2008 і наступныя гады. Таксама Пуцін паведаміў пра тое, што ў чацвер будуць падпісаныя дамовы на самы блізкі час.

На пытанні па газе прэзідэнта Расеі спасціг прыступ кашлю.

"Мы выпрацавалі агульную схему працы на самую блізкую перспектыву. Мы сёння ад нашых партнёраў пачулі, што неўзабаве пачнецца пагашэнне запазычанасці, і дамовіліся аб прынцыпах супрацоўніцтва на 2008 год і на наступныя гады", – сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

"Сёння–заўтра дамоўленасці будуць пакладзеныя на паперу. "Газпром" прапановы, якія былі зробленыя ўкраінскімі партнёрамі, задавальняюць", – паведаміў Пуцін.

У сваю чаргу Юшчанка заявіў, што Украіна з чацвярга пачне гасіць доўг за спажыты газ, які ўтварыўся за лістапад–снежань.

"З чацвярга Украіна пачне гасіць доўг за газ, які ўтварыўся за лістапад–снежань", – сказаў Юшчанка на сумеснай прэс-канферэнцыі з Пуціным .

Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, што ў 2008 годзе захаваецца базавая цана на расейскі газ у памеры 179 даляраў за тысячу кубаметраў.

"Што тычыцца паставак 2008 года, мы дамовіліся пра тое, што базавая цана – 179 – захоўваецца", – сказаў Юшчанка.

Нагадаем, сёння а 17 гадзіне мінуў тэрмін высунутага Газпромам ультыматуму. Калі б да гэтага часу газавыя перамовы ў Маскве – з аднаго боку паміж Газпромам і Нафтагазам, з другога – паміж Юшчанкам і Пуціным, не ўвянчаліся поспехам, Газпром мог перакрыць Украіне газ.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12026)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5075)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4956)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4599)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4058)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3868)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3693)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3671)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3612)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3483)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: